Яе імкнуцца ствараць для чытачоў мясцовыя бібліятэкары — Вольга Жураўская і Ала Магон.
У гэтым кніжным царстве, дзе пануе дух розных эпох, яны дапамагаюць чытачам выбраць патрэбную літаратуру. Знаўцы бібліятэчнай справы імкнуцца задаволіць запатрабаванні кожнага наведвальніка, пры тым яны заўсёды ветлівыя і тактоўныя.
Асаблівая ўвага надаецца прыцягненню да чытання дзяцей. Для іх праводзяцца прэзентацыі новых кніг, мерапрыемствы да юбілею вядомых паэтаў і пісьменнікаў і абмеркаванні прачытанай літаратуры.
У минулым годзе Жураўская и Магон атрымалі перамогу ў раённых конкурсах: летняга чытання “Лета і кніга”, на лепшую рэкламу бібліятэкі. У апошнім конкурсе мазалаўскія бібліятэкары ў выглядзе мульцімедыйнай прэзентацыі запрасілі на экскурсію праз краязнаўчыя мясціны ў царства кніг.
Сёлетні год асаблівы ў сістэме бібліятэк. У Мазалаўскай запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў, разлічаных на ўсе катэгорыі чытачоў.
З задавальненнем В. Жураўская і А. Магон удзельнічаюць у мерапрыемствах, праводзімых работнікамі мясцовага Дома культуры. Дарэчы ў гэтым годзе стартаваў праект “Вяселле па- беларуску”, сааўтарамі якого і сталі гаспадыні кніжнага храма.

А.СТРУНЧАНКА

1 комментарий для “У Мазалаўскай сельскай бібліятэцы ў любое надвор’е і пару года пануе атмасфера нейкай незвычайнасці, нават казачнасці

  1. Доступ в интернет в библиотеке есть?

Обсуждение закрыто.