У кафедральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася традыцыйная прэс-канферэнцыя, ганаровым удзельнікам якой стаў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці

Актуально

У кафедральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася традыцыйная прэс-канферэнцыя, прысвечаная надыходзячаму святу Вялікадня, які каталікі святкуюць у нядзелю, 8 красавіка.
Ганаровым удзельнікам прэс-канферэнцыі быў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, які знаходзіўся ў Віцебску з двухдзённым візітам.
Журналістаў асабліва кранула адзнака арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці Беларусі  і беларускага народа:
– У беларускага народа свой крыж, – вызначыў ганаровы госць. – Цяперашняя Беларусь – гэта вялікі боль, але і вялікая школа. Прайшоўшы гэтую школу, беларусы не толькі не закрыліся ў сябе, але і  захавалі свае лепшыя рысы – працавітасць, прастату, дабрыню і вялікую цярплівасць, здольнасць прымаць з’явы без стварэння канфліктаў. Ёсць нешта ў душы беларусаў, што яднае яе з пакутамі Хрыста.
Віцебскую дыяцэзію арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці наведваў ў другі раз і быў вельмі ўражаны:
– Гэта дыяцэзія пачалася амаль што з нуля – пасля доўгай “зімы” Савецкага Саюза. Але яна ўжо дасягнула вынікаў, якія не могуць не здзіўляць. І гэтыя вынікі характарызуюць якасці пастыра, які кіруе дыяцэзіяй, якасці святароў, якія супрацоўнічаюць з біскупам, а таксама якасці людзей, якія шукаюць веру і глыбіню ў сваім жыцці. У іншых месцах я рэдка сустракаў такіх людзей.

Даведка

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у Вероне. Скончыў факультэт усходніх моў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце. Атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце святога Анзэльма ў Рыме. Апостальскім нунцыем у Беларусі з’яўляецца з 16 ліпеня 2011 года. Да гэтага займаў пасаду апостальскага нунцыя ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

Т. Соловьва



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.