Гісторыка-краязнаўчы музей запрашае вучняў 8-11 класаў Віцебскага раёна прыняць удзел у конкурсе «Па слядах Напалеона»

Конкурс

Для гэтага трэба прыняць удзел у аднайменным конкурсе.

Ён складаецца з дзвюх частак. Згодна з першым заданнем пачынаючым краязнаўцам патрэбна напісаць гістарычны нарыс аб пэўнай падзеі, якая адбылася непасрэдна на тэрыторыі раёна падчас вайны 1812 года. Абавязковая ўмова даследчай работы — разгорнутая аўтарская адзнака падзеі. Памер не менш за два лісты.
Самастойнасць мыслення ўдзельніка, яго творчы падыход будуць ацэньвацца пры падвядзенні вынікаў другога задання. Яно гучыць як сачыненне на тэму “Ліст французскага (рускага) салдата на Радзіму”.

Што да афармлення конкурсных работ, то яны павінны быць напісаны на беларускай або рускай мове і выкананы ў тэкставым рэдактары Word , шрыфт Times New Roman, 14 кеглем з міжрадковым інтэрвалам — 1,5.

Свае творчыя даследванні патрэбна даслаць на электронную скрыню музея: vrgkm2004@gmail.соm да 20 мая.
Імёны пераможцаў конкурсу стануць вядомы 24 мая.

Тэлефоны для даведак: 200-336; 8(029)212-93-87(МТС).

Татьяна Диканова.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.