Беларуская народная кулінарыя ведае шэраг разнастайных напояў. Адны з цягам часу, праіснаваўшы стагоддзі, забыліся, а некаторыя і сёння займаюць пачэснае месца на стале. Сярод апошніх шырока вядомы квас. І хоць гандаль нам прапаноўвае напой пад рознымі назвамі, нічога няма смачнейшага за свой, дамашні квасок.

У гэтым можна было ўпэўніцца падчас раённага свята “Мазалаўскі карагод гульняў”, у межах якога прайшоў конкурс-выстава “Квасаўка”. У гарачую пару касавіцы хлебны квас — першы напой. Халодны, які грае бурбалкамі ды пахне хлебам, што можа быць лепей! Для яго прыгатавання выкарыстоўваюцца хлебныя скарынкі і рэшткі хлеба, якія падсушваюцца, потым іх крыху падсмажваюць, каб напой меў прыемны пах і чырванаваты колер.

Т. Сінякова (у цэнтры) прэзентуе свой мядовы квас, заручыўшыся падтрымкай музыкантаў Мазалаўскай ДзШМ

рэцэптаў квасу шмат. Хтосьці дадае цукар, хтосьці, для большай рэзкасці, прарослы ячмень. Свае сакрэты прыгатавання смачнага напою некаторыя гаспадыні, якія частавалі госцейкаў мазалаўскай зямлі кваском, так і не раскрылі. Аднак,  назіраючы за тым, як хутка мялеў гарлачык з хлебным напоем Таццяны Сіняковай, можна меркаваць, што ён прыйшоўся даспадобы. Як высветлілася, уся “разынка” яе квасу ў тым, што да хлеба, сушанага вінаграду, цукру трэба дадаць толькі крышачку  мядку. Пасля чаго на чатыры-пяць дзён забыць пра яго, каб потым з асалодай адведаць асвяжаючага напітку і пачаставаць кваском дамашняга гатунку сваіх родных і сяброў.

Менавіта квас прывёў Т. Сінякову на конкурс, дзе яе напой ацэньвалі аднавяскоўцы і госці “Мазалаўскага карагода”. Народнае журы сярод прадстаўленых напояў Вольгі Жураўскай, Аляксандры Байдаковай, Тамары Бычковай аддало перавагу “сінякоўскаму квасу”, за што гаспадыня была адзначана дыпломам свята.

Таццяна Дзiканава.

Фота аўтара.

Советуем прочесть:

  • В Свято-Успенский кафедральный собор Витебска прибыла икона с мощами архиепископа Черниговского
  • Дети Витебского района ищут новую семью
  • Медицинский «десант» высадился в деревне Войтово Витебского района

ЗДЕСЬ  вы можете задать ВОПРОС специалисту и получить на него квалифицированный ОТВЕТ

АФИША Витебска и Витебского района

 

1 комментарий для “Сакрэты прыгатавання дамашняга квасу адкрылi кулінары з Вiцебскага раёна

  1. І я не адмовілася б ад такога напою:))) Мажліва паспрабую прыгатаваць квас самастойна. Што з гэтага атрымаецца, абавязкова раскажу…

Обсуждение закрыто.