Сёння свае вырабы і сельгаспрадукцыю ля Палаца спорту па праспекце Будаўнікоў у Віцебску прэзентуюць установы адукацыі Прыдзвіння.

Восеньскі “школьны” кірмаш-продаж у гараджан і гасцей Віцебска заўсёды карыстаецца асаблівым попытам, бо цэны тут дэмакратычныя. Вось і сёння наведвальнікі ацанілі вялікі выбар сельгаставараў, у тым ліку  бульбы, гародніны, караняплодаў, саджанцаў, а таксама швейных, мастацкіх і сувенірных вырабаў. Прадукцыя вырашчана і выраблена навучэнцамі.

Не даюць сумаваць гараджанам і гасцям калектывы мастацкай сама¬дзейнасці ўстаноў адукацыі.

Советуем прочесть:

ЗДЕСЬ вы можете задать ВОПРОС специалисту и получить на него квалифицированный ОТВЕТ

АФИША Витебска и Витебского района