Вучаніца з Віцебскага раёна стала пераможцай абласнога этапа конкурсу “Таямніцы малой радзімы”

Конкурс Молодежь Страницы истории

Вучаніца 11 класа Запольскай школы Юля Галеева стала пераможцай абласнога этапа конкурсу доследных работ “Таямніцы малой радзімы”.

Школьніца з глыбінкі абышла 12 канкурсантаў. У намінацыі “Паданні” яна прадставіла работу, у якой сабрана каля 10 паданняў Запольскага краю, якія раней нідзе не друкаваліся. Кіраўніком у дзяўчынкі з’яўляецца настаўніца Людміла Фёдарава.

Падчас творчай абароны работы Юля расказала аб падрыхтоўцы і ходзе даследавання, прывяла некалькі паданняў і прапанавала паслухаць аудыёзапіс.

Апрача дыплома 1 ступені, Юля ўзнагароджана пуцёўкай на снежань у аздараўленчы лагер “Зубраня”, дзе будзе  праходзіць рэспубліканскі этап конкурсу.

Ніна Сталярэнка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.