З конкурсу вясельных абрадаў прадстаўнікі Віцебскага раёна вярнуліся з дыпломамі

Конкурс Культура

З Дуброўна, дзе праходзіў конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны,  прадстаўнікі нашага раёна прывезлі тры дыпломы, два з іх — мазалаўскія артысты.

Узнагароджаны творчы калектыў відэапраекта «Выпечка вясельнага караваю», які прадставілі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Вераснянка». Дыпломам лаўрэата другой ступені ўзнагарождана салістка вакальнага калектыву «Крыніца» Ірына Толкач з Мазалава ў намінацыі “Сольныя спевы”. А трэці дыплом атрымаў раённы метадычны цэнтр за ўдзел ў выставе традыцыйнай і сучаснай вясельнай атрыбутыкі раёнаў вобласці.

Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у размове за круглым сталом з кандыдатам філалагічных навук, даследчыкам духоўнай культуры Беларусі Янкам Крукам па праблемах сучаснай вясельнай абраднасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.