Свята «Фальклорная талака» пройдзе ў Віцебскім раёне ў суботу — 14 верасня

Культура Местное время Праздник

82597264_Krasivaya_ZIMA__HDR_fotoРаённае фальклорнае свята пад такой назвай у суботу, 14 верасня, збярэ жыхароў і гасцей аг. Акцябрская. Распачнецца яно ў 11 гадзін.

Арганізатары абяцаюць, што сумаваць нікому не давядзецца, бо культработнікі падрыхтавалі для ўдзельнікаў свята цэлы «Гульнёвы куфар».

«Смачна есці» пачуюць у адказ тыя, хто наведае выставу нацыянальнай кухні «Восеньскія прысмакі», а таксама разгорнутыя рады дароў прыроды.

Выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадставяць майстры-рамеснікі, этнаграфічных экспанатаў «З гарышч бабуль і дзядуль» — даследчыкі роднага краю.

Сваю стужку ў кола свята уплятуць калектывы мастацкай самадзейнасці раёна, якія прапануюць канцэртна-тэатралізаваную праграму.

Таццяна Дзіканава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.