У Варонаўскай школе Віцебскага раёна прайшоў тыдзень беларускай і англійскай філалогіі

Наши люди Образование

belarusian_letter_uУ Варонаўскай школе прайшоў тыдзень беларускай і англійскай філалогіі.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Алена Хахлова і Анжэла Мельнік правялі разнастайныя цікавыя мерапрыемствы, якія вылучаліся багаццем метадаў і прыёмаў, характэрных для розных узроставых груп школьнікаў. Так, вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у лінгвістычнай гульні “Падарожжа па краіне Мовазнавіі”. Ім неабходна было зрабіць некалькі прыпынкаў па раздзелах беларускай мовы. Была акцэнтавана ўвага на параміялогію і словаўтварэнне — школьнікі праводзілі шматлікія аперацыі з лексемамі. Удзяляючы ўвагу роднаму слову, вучні станавіліся бліжэй да культуры і гісторыі свайго народа. Як адзначыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі Святлана Білалава, гульня — велізарнае светлае акно, праз якое ў духоўны свет дзіцяці ўліваецца жыватворны струмень уяўленняў і паняццяў, гэта іскра, якая запальвае агеньчык дапытлівасці і цікаўнасці.

Захапляльным для 6-7 класаў быў інтэлектуальна-пазнаваўчы турнір “Зямля Беларусі — мая зямля”. Тут вучні дэманстравалі сваю эрудыцыю і кемлівасць. Ім трэба было растлумачыць нацыянальную сімволіку, адгадаць загадкі, паказаць веданне беларускіх гарадоў. Самым наглядным і маляўнічым стаў конкурс насценных газет “Беларускія пісьменнікі-юбіляры”, дзе перамаглі вучні 10 класа.

Акрамя таго, дзеці паспрабавалі сябе ў ролі англічан, і дапамагала ў гэтым настаўніца замежнай мовы Вольга Краўцова. У конкурсе “Я — аратар”, які праводзіўся сярод 2-5 класаў, дзеці дэкламавалі на памяць вершы. Пры гэтым ўлічваліся вымаўленне, выразнасць чытання. Лепшымі на гэтым этапе сталі трэцякласнікі. Вучняў старэйшых класаў чакала праграма “Свая гульня”. Тут дзеці дэманстравалі веды гісторыі англамоўных краін. Разам з тым хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічалі ў лінгвістычным марафоне, інсцэніроўцы казкі, спявалі і па-англійску разважалі пра ролю замежнай мовы ў жыцці людзей, а таксама расказвалі пра Беларусь.

Вольга Булаўка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.