У аграгарадку Заронава Віцебскага раёна прайшоў злёт юных краязнаўцаў

Конкурс Культура

IMG_4971Краязнаўства — кніга, якую  можна чытаць усё жыццё. Гартанне старонак гісторыі свайго краю, каб даведацца пра цікавыя падзеі і прывабныя мясціны, знакавых людзей свайго рэгіёна, — асалода для многіх настаўнікаў і школьнікаў Прыдзвіння.   

Вынікам працы краязнаўцаў з’яўляецца стварэнне музея і выданне кніг. У нашым раёне дзейнічаюць гісторыка-краязнаўчы і 12 музеяў у сістэме адукацыі. Выдадзены кнігі пра адметныя мясціны Віцебскага раёна А. Падліпскім, Дз. Газіным, М. Піваварам, М. Юшкевіч і інш. Школьнікам, якія зацікавіліся такой тэматыкай, ёсць з чаго пачынаць.

На краязнаўчы злёт, які праходзіў у аграгарадку Заронава, навучэнцы прывезлі цікавыя выступленні пра мясціны свайго дзяцінства: Сураж, Суйкава, Вымна, Янавічы, Бабінічы, Мазалава, Вароны, Старое  Сяло,  В. Лётцы. Яркім было выступленне Аляксандры Гвоздзевай і Юліі Прасалавай (музей «Гісторыя Заронаўскага краю»). Конкурсная праца дзяўчынак спадабалася шчырасцю і веданнем адметнасцей свайго мястэчка. Вымнянскія краязнаўцы ў прыгожых касцюмах пазнаёмілі з мясцовымі легендамі.

Падзяліцца веданнем гісторыі сваіх мясцін змаглі ўсе ўдзельнікі злёту. На раённае краязнаўчае свята былі запрошаны госці з суседніх раёнаў: Шумілінскага і Гарадоцкага.
Пасля выступленняў удзельнікі злёту наведалі музей «Гісторыя Заронаўскага краю» (на здымку), з экспанатамі якога пазнаёмілі юныя экскурсаводы.

Людміла Нікіціна,
загадчык аддзела Цэнтра дзяцей і моладзі раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.