Ганаровага звання «Выдатнік адукацыі» ўдастоена загадчык аддзела Цэнтра дзяцей і моладзі Віцебскага раёна

В центре внимания Наши люди Образование

Людміла Нікіціна
Людміла Нікіціна

Ганаровага звання «Выдатнік адукацыі» ўдастоена загадчык аддзела ДУДА “Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна”, вядомы краязнаўца Людміла Нікіціна.

Яе імя шырока вядома не толькі ў нашым раёне, але і ў межах рэспублікі. 35 год яна адпрацавала на ніве адукацыі. З іх больш за 30 — настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Заронаўскай базавай школе. Сотні дзяцей пайшлі ў свет з родным словам, любоў да якога ім прывіла Людміла Канстанцінаўна.

Тутэйшы народны музей, кіраўніком якога з’яўляецца Нікіціна, па многіх накірунках дзейнасці прызнаны лепшым у Беларусі. Аб заслугах краязнаўцы сведчыць прысваенне ёй у 2012 годзе ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”.

Выдатныя поспехі дастойна ацэнены.

Ніна Сталярэнка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.