Як бібліятэкары папулярызуюць кнігі і чытанне ў моладзевым асяроддзі ў Віцебскім раёне?

Актуально Культура Молодежь По поводу

Віцебская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма пачала рэалізацыю праекта “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”

загадчык Мазалаўскай СБ Ала Магон знаёміць мясцовых школьнікаў з кніжнымі навінкамі
Загадчык Мазалаўскай СБ Ала Магон знаёміць мясцовых школьнікаў з кніжнымі навінкамі

Як адзначыла загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ Таццяна Захаранка, мэта такой ініцыятывы — папулярызацыя кнігі і чытання ў моладзевым асяроддзі, распаўсюджванне творчай ініцыятывы праз падтрымку чытання, прававую асвету і інфармаванне.

Каардынатарам праекта з’яўляецца галоўны храм кніжнай спадчыны раёна сумесна з публічным цэнтрам прававой інфармацыі, клубнымі ўстановамі, бібліятэкамі аграгарадкоў, установамі адукацыі і ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі.

Першы візіт у рамках праекта бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ здзейснілі ў Мазалаўскую сельскую бібліятэку. Яны прапанавалі ўвазе падлеткаў разгорнутую кніжна-інфармацыйную выставу «Мы – пакаленне XXІ стагоддзя». У першым раздзеле экспазіцыі «Шаг в мир закона» была прадстаўлена літаратура па прававой тэматыцы, а другі «Молодежный мир: интересно о разном» пазнаёміў з выданнямі пра гісторыю моладзевага руху і яго сучаснае жыццё.

вядучы бібліятэкар ЦРБ Алена Севастопалева дэманструе экспазіцыю падлеткам
Вядучы бібліятэкар ЦРБ Алена Севастопалева дэманструе экспазіцыю падлеткам

Вядучы бібліятэкар чытальнай залы Алена Севастопалева прадставіла падлеткавай аўдыторыі бібліяграфічны агляд мастацкіх твораў «Што чытае пакаленне  next?»
Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства паспаборнічалі ў брэйн-рынгу «Я люблю Беларусь!», у выніку якога замацавалі і пашырылі свае веды пра нашу Бацькаўшчыну.

Вольга Булаўка.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.