Сёння ў Талачыне праходзіць фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці «Дажынкі-2015»

Актуально Культура Праздник

У сталіцу абласных «Дажынак» накіравалася прадстаўнічая дэлегацыя Віцебскага раёна. Важкі ўнёсак зрабілі нашы хлебаробы ў агульны каравай Прыдзвіння — больш за 100 тысяч тон зерня з улікам сялянска-фермерскіх і падсобных гаспадарак. Традыцыйна высокіх вынікаў на жніве дасягнулі калгас «Альгоўскае», ААТ «Рудакова», «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», філіял «Паўдзеткі» і СГП «Мазалавагаз».
IMG_0428Аграрыі з годнасцю вытрымалі экзамен збожжавай нівы і па праву маюць непасрэднае дачыненне да вялікага хлебаробскага свята. А яно запаланіла пляцоўкі, вуліцы, скверы, папрыгажэўшага Талачына.

На цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы па вул. Леніна пасля ўрачыстага адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу пераможцаў спаборніцтва чакаюць цырымонія ўручэння прэмій і святочны канцэрт. А перад  гэтай галоўнай дзеяй адбыліся ўрачыстае шэсце ўдзельнікаў фестывалю, зводны марш-парад духавых аркестраў і барабаншчыц вобласці «Айчына святкуе Перамогу», ускладанне кветак на Кургане Славы.

Шматлікія мерапрыемствы праходзяць на розных участках вуліцы Леніна: выстаўкі караваяў раёнаў вобласці і сельскагаспадарчай тэхнікі, працуюць тэматычныя пляцоўкі брэндаў гарадоў і раёнаў Прыдзвіння.

Шматлюдна ў гарадскім скверы, дзе на цэлы дзень разгарнуліся брэндавыя пляцоўкі Лепеля і Глыбокага, Верхнядзвінска і Сянна, Шуміліна, Лёзна, Гарадка… Каларытнасцю, гасціннасцю, шчодрасцю прываблівае падвор’е Віцебскага раёна «Прыдзвінскі квас». Дужых, спрытных, меткіх запрашаюць спартыўны комплекс і стадыён, пакупнікоў — кірмаш-продаж прадукцыі беларускіх вытворцаў. Адным словам, сёння ў нашай хаце свята, калі ласка ў нашу хату!

Ніна Сталярэнка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.