«Музейны дыліжанс» курсіруе па дарогах Віцебскага раёна

Актуально

Праект пад назвай «Музейны дыліжанс на колах часу», ініцыіраваны аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, другі год рэалізуецца ў нашым раёне. Яго стварэнне было прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі з прызначэннем курсіраваць па населеных пунктах і знаёміць людзей з гістарычнымі падзеямі, ўвасобленымі ў музейных экспанатах.

На здымку: «музейны дыліжанс» у аг. Копці, з юнымі экскурсаводамі Людміла Нікіціна і Вячаслаў Марозаў (справа)
На здымку: «музейны дыліжанс» у аг. Копці, з юнымі экскурсаводамі Людміла Нікіціна і Вячаслаў Марозаў (справа)

За час існавання ў музеі на колах пабывалі сотні наведвальнікаў. Дыліжанс — спадарожнік усіх раённых мерапрыемстваў. Сёлета ў красавіку ён стаў лаўрэатам рэспубліканскага моладзевага праекта «100 ідэй для Беларусі» і ўдзельнічаў ва ўрачыстасцях па падвя-дзенні вынікаў конкурсу ў Мінску.

У аўтобусе прадстаўлены фрагменты экспазіцый двух музеяў: народнага «Гісторыя Заронаўскага краю» і «Вымнянскі край — калыска таямніц».

У экскурсаводаў дасканала распрацавана дзесяць тэм, якія тычацца ў асноўным ваеннай памяці, у прыватнасці, баявых шляхоў дывізій, вызвалення тэрыторыі раёна, гісторыі медалёў і асобных экспанатаў. Вядомыя краязнаўцы Людміла Нікіціна і Вячаслаў Марозаў дзеляцца новымі звесткамі па вяртанні з небыцця імён герояў, вядуць аповед пра ўвекавечанне памяці загінулых.

Экскурсіі, якія з’яўляюцца важным фактарам патрыятычнага выхавання, могуць праводзіцца з выкарыстаннем мультымедыйнай устаноўкі, у форме тэатралізаванага прадстаўлення як у салоне аўтобуса, так і каля его.

Экспазіцыі дыліжанса пашыраюцца. Зараз Заронаўскі музей разам з Лятчанскай, Старасельскай і Суйкаўскай школамі па фатаграфіях адраджаюць касцюмы, адзенне, у тым ліку знакамітых людзей, мінулых стагоддзяў. Наведвальнікі музейнага дыліжанса ўжо могуць прымерыць капялюш прыдзвін-скага волата Фёдара Махнова, сукенку савецкай школьніцы і форму піянера, касцюм Лідзіі Аляксандраўны Дарагой, якая настаўнічала ў Заронаве ў пачатку XX стагоддзя, і іншыя. У арганізатараў музейнага праекта яшчэ шмат задумак, якімі яны абавязкова падзеляцца з насельніцтвам у час вандровак дыліжанса.

Ніна Сталярэнка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.