Насычаную праграму прымеркавалі да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь работнікі ўстаноў культуры Віцебскага раёна

Актуально

У танцавальных рытмах і песенных кампазіцыях сама-дзейныя артысты пачалі віншаваць аднавяскоўцаў са святам яшчэ напярэдадні Дня Рэспублікі. Да культурна-забаўляльных праграм і грамадзянска-патрыятычных акцый культработнікі імкнуцца далучыць не толькі жыхароў аграгарадкоў, але і аддаленых населеных пунктаў.
IMG_5628Да мерапрыемстваў далучыліся маленькія грамадзяне нашага раёна. Яны з задавальненнем прымаюць удзел у конкурсах малюнкаў, гульнёвых праграмах, разам з педагогамі дэманструюць свае творчыя здольнасці.

3 ліпеня ў раёне пройдуць мітынгі, прысвечаныя Дню Незалежнасці. Ветэранаў вайны, вязняў фашызму і людзей з абмежаванымі магчымасцямі са святам павіншуюць на даму. У Акцябрскім СДК за круглым сталом сустрэнуцца ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «З боллю ў сэрцы». Народныя ўмельцы раённага цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» правядуць майстар-класы.

Увечары лепшыя творчыя калектывы раёна прапануюць далучыцца да святочнага марафону гараджан. Канцэрт «Наш гонар — Беларусь!» адбу-дзецца на плошчы Перамогі ў Віцебску. Пачатак у 20.30.

Прыходзьце, будзем разам спяваць і танчыць, Беларусь родную славіць.

Таццяна Дзіканава.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.