Кулінарны савет адбыўся ў дзіцячым садку аг. Заронава Віцебскага раёна

Актуально

На базе Заронаўскага дзіцячага садка прайшла чарговая сустрэча павароў дашкольных устаноў адукацыі.

На здымку: Таццяна Андруковіч з паварамі-ўмельцамі
На здымку: Таццяна Андруковіч з паварамі-ўмельцамі

Праграма сустрэчы была насычанай і цікавай. Праслухаўшы выступленне інжынера па ахове працы Святланы Пруднікавай, прыступілі да практычнай часткі сустрэчы. Дамашнім  заданнем было прыгатаванне шніцэля па рэцэптуры № 649 са зборніка рэцэптур для дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.

Смачным момантам быў майстар-клас Святланы Чарнагузавай (Ноўкінскі цэнтр развіцця дзіцяці) па прыгатаванні піражкоў. Якая атрымалася смаката, проста кулінарны шэдэўр! Паказала сваё майстэрства і Таццяна Воранава, повар 3 разраду Заронаўскага садка, прыгатаваўшы «Расольнік ленінградскі» і бульбяное пюрэ па рэцэптуры з узгаданага зборніка. Повар Сасноўскага сада-школы Вольга Галыня парадавала сваім пірагом з пясочнага цеста.

Акрамя названых момантаў сустрэчы, цікавымі былі вы-ступленні гаспадыні Заронаўскага садка Зоі Пека, якая правяла для гасцей экскурсію па сваіх «уладаннях» і распавяла пра арга-нізацыю харчавання ва ўстанове адукацыі. Загадчыца Тулаўскага садка Майя Бобіч прапанавала ўдзельніцам савета тэхналагічную віктарыну па зборніку рэцэптур. А тэхнолаг па харчаванні аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Андруковіч, якая кіравала кулінарным саветам, навучыла ўсіх прысутных сервіраваць стол керамічным посудам.

Пазнавальна, карысна, прыгожа і смачна — такую выснову зрабілі ўдзельнікі кулінарнага савета, які ў нашым раёне працуе ўжо не першы год. Спа-дзяюся, што выхаванцам дашкольных устаноў адукацыі падабаецца ежа, прыгатаваная паварамі-ўмельцамі.

Л. Нікіціна, педагог.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.