ПАСХАЛЬНОЕ ПРИВЕТСТВИЕ

АРХИЕПИСКОПА ВИТЕБСКОГО И ОРШАНСКОГО ДИМИТРИЯ

Каждый раз с приходом весны и обновлением природы Святая Православная Церковь, ликуя, возвещает: ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ! Воскресение Христово — неисчерпаемый источник вечного радования, святой надежды и силы в нашей христианской жизни, вдохновляющий и укрепляющий нас на жизненном пути. После Своего воскресения Господь всех приветствовал словом: «Радуйтесь!». Радость переполняет сердце человека, когда он слышит: «Христос Воскресе!», и она же отзывается в нем главными словами его жизни: «Воистину Воскресе Христос!».

«Да будет радость наша о Воскресении разумна, глубока, свята и деятельна!», — сказал святой праведный Иоанн Кронштадтский. Разумная радость — осмысленная: «Будьте всегда готовы всякому, требующему у вас отчета в вашем уповании, дать ответ с кротостью и благоговением» (1 Пет. 3, 15). Радость глубока, когда она рождена из личного опыта богообщения: «…уже не по твоим речам веруем; ибо сами слышали и узнали, что Он истинно Спаситель мира, Христос» (Ин. 4, 42). Радость свята памятованием о Господе. Деятельная же радость побуждает к делам христианской любви, «ибо… вера без дел мертва» (Иак. 2, 26).

Будем же славить Воскресшего Господа не только устами, но и нашими делами, нашей жизнью. Только тогда Пасха будет для нас спасительной, когда истина Воскресения Христова станет нашей истиной, основанием нашей веры и содержанием жизни. Тогда и радость наша будет истинно сердечной радостью, о которой говорил святой евангелист Иоанн Богослов: «…и возрадуется сердце ваше, и радости вашей никто не отымет у вас» (Ин. 16, 22).

 

ПАВАЖАНЫЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ Ў ХРЫСЦЕ,
ДАРАГІЯ ВЕРНІКІ!

«Не бойцеся, ведаю што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага, няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў…» (Мц 28, 5-6). Словы Анёла, якога сустрэлі жанчыны на досвітку каля магілы, дзе было пакладзена цела Езуса, наноў абвяшчаюць нам радасную вестку пра вялікую перамогу Езуса Хрыста над грахом і смерцю і Яго прысутнасць сярод нас!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Мы паўтараем гэтыя словы ўслед за незлічонай колькасцю хрысціянаў, якія на працягу вякоў на гэтай праўдзе будавалі сваё жыццё і падмурак той цывілізацыі, да якой мы з вамі належым. Вера ва ўваскрасенне была верай найперш Апосталаў, якія не маглі маўчаць «…пра тое, што… бачылі і чулі». (Дз 4, 20). Яны былі першымі сведкамі таго, што ўчыніў Езус, прабываючы на зямлі, а таксама сведкамі Яго пакутаў, смерці і ўваскрасення.

Шмат хто сёння, выкарыстоўваючы аргумент апостала Тамаша, кажа: «пакуль не ўбачу — не паверу!» Але няхай перад нашымі вачыма заўсёды стаіць вобраз гэтага ж Апостала, які, дакрануўшыся да ран на целе Уваскрослага Настаўніка, сказаў: «Пан мой і Бог мой!» І праз нявернага Тамаша на нас няхай сыходзіць бласлаўленне Хрыста для тых, хто не бачыў, а паверыў.

Разам з тым знакаў дзеяння Уваскрослага Хрыста сярод свайго народа ёсць вельмі шмат. І я хачу пажадаць, каб зноў і зноў мы адкрывалі Яго прысутнасць у сваім жыцці. Няхай Велікодныя Святы адновяць нашую веру і прынясуць супакой і радасць, якія дае ўдзел у перамозе Хрыста над грахом і смерцю! Прыняцце Уваскрослага Хрыста няхай дапаможа нам жыць у згодзе і прабачэнні як паміж роднымі і блізкамі, так і паміж усімі вызнаўцамі Езуса, бо для Яго мы ўсе дзеці Божыя, якім падрыхтаваны ўдзел у Валадарстве Нябесным.

Жадаю ўсім радасных святаў, здароўя, супакою і Божага бласлаўлення!

Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

Алег Буткевіч, Біскуп Віцебскі