Для культработнікаў Віцебскага раёна экскурсіі — справа звычайная

Коллектив Краеведение

Вандроўку ў Мір — Нясвіж здзейснілі больш за 50 работнікаў устаноў культуры Віцебскага раёна. Арганізатарам экскурсіі выступіла пярвічная прафсаюзная арганізацыя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
OLYMPUS DIGITAL CAMERAПадчас падарожжа культработнікі наведалі помнік абароннага дойлідства Беларусі XVI стагоддзя — Мірскі замак, дзе пазнаёміліся з гісторыяй усіх яго ўладальнікаў, бытам і культурай Вялікага Княства Літоўскага. У Міры таксама наведалі фамільную пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх. Цікавай і насычанай стала праграма і ў Нясвіжы. Тут прыдзвінцы наведалі палац некаранаваных каралёў ВКЛ Радзівілаў, Фарны касцёл, гістарычны цэнтр старога горада — гарадскую ратушу, Рынкавую плошчу і іншыя гістарычныя мясціны.

Як адзначыла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Інэса Юпатава, чарговая экскурсія пакінула ў сэрцах кожнага яе ўдзельніка незабыўныя пачуцці ад сутыкнення з багатай гісторыяй нашай краіны.

А. Струнчанка,
галоўны спецыяліст абласнога аб’яднання прафсаюзаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.