На возеры Сосна Віцебскі раён святкаваў Купалле

Актуально Праздник

Абрадавае славянскае свята Купалле, гісторыя якога сыходзіць у глыб часоў, адзначылі ў вёсцы Доўжа на маляўнічым беразе возера Сосна.

На здымку: Вольга Багдановіч і Марына Макіёнак
На здымку: Вольга Багдановіч і Марына Макіёнак

Купальскую ўрачыстасць са шматлікімі сюрпрызамі традыцыйна падрыхтавалі для насельніцтва ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Госці і ўдзельнікі святочнага мерапрыемства, што прыйшлі ў гэты вечар на Прыазёрны двор «У Ганны», маглі прыняць удзел у шматлікіх гульнях, спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах. Малыя і дарослыя здзіўлялі сваёй трапнасцю ў стральбе па мішэнях, дэманстравалі розныя стратэгіі ў шахматных і шашачных гульнях, праяўлялі волю і фізічную сілу ў перацягванні каната. Адным словам, кожны мог знайсці сабе справу па душы, адпачыць і павесяліцца.
IMG_8183Падчас народнага гуляння ва ўсіх прысутных, што вельмі важна, была мажлівасць падсілкавацца — бройлерная птушкафабрыка арганізавала выязны гандаль.
IMG_8144Культурна-забаўляльная праграма, акрамя выступленняў раённых творчых калектываў, утрымлівала ў сабе і майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў, гэта было вельмі цікава і пазнавальна, асабліва для дзяўчат: пасля ўсе жадаючыя маглі пусціць сваё кветкавае тварэнне па возеры, паваражыць і даведацца, ці хутка будзе вяселле.
IMG_8158Апагеем купальскага мерапрыемства стаў галоўны абрад — запальванне святочнага вогнішча, якое, па вераваннях продкаў, ачышчае ад любых хвароб. Этнадыскатэка на свежым паветры стала прыцягальнай кропкай усёй купальскай ночы.

Алена Бадзяла
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.