Восеньскія кірмашы праходзяць у Віцебскім раёне

Актуально

З мэтай задавальнення пакупніцкага попыту насельніцтва раёна на бульбу, пладова-агароднінную і іншую сельгаспрадукцыю, спажывецкія тавары згодна з распараджэннем райвыканкама ў населеных пунктах праводзяцца сельскагаспадарчыя кірмашы.
i
У іх прымаюць удзел сельскагаспадарчыя і гандлёвыя арганізацыі, установы адукацыі. У асартыментных радах — бульба, агародніна і садавіна, зерне, саджанцы, мяса-малочная прадукцыя, дровы, будаўнічыя матэрыялы і іншыя спажывецкія тавары.

Да правядзення кірмашоў падключаюцца ўстановы культуры, якія арганізоўваюць музычнае суправаджэнне мерапрыемстваў.

Сёння кірмаш праходзіць у гарпасёлку Сураж. Заўтра, у нядзелю, гандлёвыя рады разгорнуцца ў аг. Акцябрская. Чакаецца, што тут на продаж выставяць: бульбу і агародніну ВК «Альгоўскае», другі хлеб і зерне — эксперыментальная база «Тулава», агародніну, ячмень і пшаніцу — Віцебскі дзяржаўны  прафесійна-тэхнічны каледж, дровы і піламатэрыялы — Віцебскі лясгас, саджанцы — Лужаснянская сортавыпрабавальная станцыя, прадуктовыя тавары — Віцебская ўніверсальная база, ТАА «Эржо».

9 кастрычніка традыцыйна адбудзецца восеньскі кірмаш «Іванчык» у Заполлі.

Падчас раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі» ў наступную суботу гандлёвыя рады запросяць удзельнікаў і гасцей аграфоруму ў гарпасёлку Янавічы.

21 кастрычніка шырокі продаж сельгаспрадукцыі будзе наладжаны ў аг. Копці і в. Шапечына.

Час правядзення кірмашоў з 10.00 да 14.00.

Ніна Сталярэнка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.