У Віцебскім раёне рэалізуецца праект «Волаты Прыдзвіння»

Актуально Конкурс Проект

Арт-аб’екты для аздаблення інсталяцыі «Парк веліканаў» прапаноўваюць зрабіць у межах конкурсу арганізатары праекта «Волаты Прыдзвіння», прысвечанага жыццю і дзейнасці самага высокага чалавека ў свеце Фёдара Махнова.

Фото из открытых источников
Фото из открытых источников

Мерапрыемства адбудзецца летам наступнага года і з’явіцца вынікам праекта развіцця рэгіянальнага брэнда Віцебскага раёна — «Фёдар Махноў — Прыдзвінскі волат».

Конкурс праводзіцца ў тры этапы: на першым — па 4 мая 2018 года — прымаюцца заявы і творчыя працы, на другім — будзе весціся іх апрацоўка, на заключным — працы-пераможцы плануецца ўсталяваць у «Парку веліканаў».

Загадчык аддзела аматарскай творчасці раённага цэнтра культуры і творчасці Дар’я Андронава акрэсліла задачы конкурсу:

— Гэта далучэнне насельніцтва да мастацкага асэнсавання і апрацоўкі культурнай спадчыны, актывізацыя творчай думкі прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, стварэнне аб’ектаў для тэматычнай інсталяцыі «Парк веліканаў», а таксама папулярызацыя звестак аб жыцці і дзейнасці знакамітага ўраджэнца Віцебскага раёна — Фёдара Махнова.  

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя без узроставых і іншых абмежаванняў (калектыўныя і індывідуальныя заяўкі, а таксама ад юрыдычных асоб). Усе працы павінны быць звязаны з тэмай веліканаў, ці менавіта з Фёдарам Махновым. Асаблівая ўвага будзе надавацца аб’ектам, у якіх адлюстроўваецца тэматыка ірацыянальнага ўспрымання памераў таго ці іншага прадмета.

Конкурсныя работы і неабходныя дакументы накіроўваюцца на адрас: 211343, аг. Тулава, вул. Віцебская, 2 ці на адрас электроннай пошты andronova_darya_v@mail.ru (з паметкай «Конкурс «Парк веліканаў»). Даведкі па тэлефонах: +375(33)645-23-55 ці 69-20-75.

Таццяна Дзіканава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.