У аг. Мазалава Вицебскага раёна прайшоў справаздачны канцэрт творчых калектываў устаноў культуры

Актуально Культура

Пад такой назвай у аграгарадку Мазалава прайшоў справаздачны канцэрт творчых калектываў сельскага Дома культуры і дзіцячай школы мастацтваў.
(2)Больш за паўсотні ўдзельнікаў творчых калектываў сабрала сцэна. У іх ліку — народны жаночы клуб «Залаты ўзрост», народны ансамбль народнай песні і музыкі «Вераснянка», клуб інтэрнацыянальнага сяброўства «Згода», харэаграфічны калектыў «Dance», тэатральны гурт «Вобраз», танцавальны калектыў «Калінка» і дуэт настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў «Парафраз».

Перад пачаткам канцэрта гледачы наведалі выставу малюнкаў «Віцебшчыне прысвячаецца…», што разгарнулася ў сельскай бібліятэцы. Аўтарамі работ выступілі замежныя студэнты з Кітая, якія навучаюцца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава.

Справаздачнае мерапрыемства атрымалася цікавым і відовішчным. Кожны канцэртны нумар суправаджаўся відэакліпамі, святламузыкай, харэаграфічнымі замалёўкамі. Запамінальным стаў міні-спектакль «Дзяўчынка з запалкамі» ў выкананні ўдзельнікаў гуртка «Вобраз». Сюрпрызам для ўсіх прысутных стала выступленне ўдзельнікаў клуба «Згода» — замежных студэнтаў з Лівана (навучаюцца ў ветакадэміі), якія выканалі ліванскі народны танец «Дабка».
(1)Падчас мерапрыемства адбылася супрацьпажарная акцыя «Бяспека — ў кожны дом», ініцыятарам правядзення якой стала старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кацярына Саўчанка.

Андрэй Струнчанка
На здымках: моманты справаздачнага канцэрта



1 комментарий по теме “У аг. Мазалава Вицебскага раёна прайшоў справаздачны канцэрт творчых калектываў устаноў культуры

  1. Побольше бы таких мероприятий и вообще поддержки творческой молодёжи, ведь для некоторых творчество может стать профессией.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.