У Віцебскім раённым аддзеле адукацыі, спорту і турызму разгорнута выстава-конкурс майстроў Прыдзвіння

Культура

Напярэдадні святаў Дня абаронцаў Айчыны і 8 Сакавіка Віцебская райарганізацыя «Белая Русь» сабрала працы лепшых майстроў Прыдзвіння на выставе-конкурсе «Кола рамёстваў «Прыдзвінскі млын».

На здымку: актыўны член райарганізацыі  Ганна Белапухава запрашае на выставу
На здымку: актыўны член райарганізацыі Ганна Белапухава запрашае на выставу

Ацаніць рукатворныя шэдэўры і знайсці цікавыя ідэі для падарункаў сваім блізкім можна ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Віцебскага райвыканкама. Менавіта тут у фае размясцілася выставачная кампазіцыя, пасля знаёмства з якой прыходзіш да высновы, што ў жыцці заўсёды ёсць месца творчасці. Вырабы з традыцыйнай і палімернай гліны, народныя цацкі, абярэгі, пано, габелены, батык, біжутэрыя з пацерак, аплікацыі з саломы — складана назваць тую тэхніку дэкаратыўна-прыкладной творчасці, у якой бы ні працавалі ўмельцы. Цяжка паверыць, што ўсе гэтыя работы выкананы не прафесіяналамі, а жыхарамі раёна, супрацоўнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў адукацыі, культуры і аховы здароўя.

— Адраджэнне культурна-гістарычнай спадчыны Прыдзвінскага краю — адзін з накірункаў дзейнасці Віцебскай раённай арганізацыі «Белая Русь», — адзначыла яе старшыня Вольга Разанава. — Захаванне і развіццё традыцый, побыту і ўкладу жыцця жыхароў раёна займае знакавае месца ў нашай працы.

Пераможцы і прызёры выставы-конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі ад Віцебскай раённай арганізацыі «Белая Русь».

Алена Чаплева
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.