Культработнікі аг. Мазалава Віцебскага раёна арганізавалі падарожжа ўздоўж Лужаснянкі для будучых павароў

Актуально

Уздоўж ракі Лужаснянкі, што ў Мазалаве, прайшлі навучэнцы выпускной групы па спецыяльнасці «Повар, афіцыянт» Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-тэхналагічнага каледжа, для якіх мазалаўскія культработнікі арганізавалі і правялі цікавую пазнавальна-забаўляльную праграму, прымеркаваную да Года малой радзімы.
Е
Падчас мерапрыемства гасцям аграгарадка прапанавалі наведаць гістарычныя мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Віцебшчыны ХІХ стагоддзя Ігната Манькоўскага. Запамінальным стала і наведванне сельскага Дома культуры. Тут удзельнікі праграмы дакрануліся да народнай творчасці — праспявалі беларускія народныя песні і станчылі побытавыя танцы разам з народным жаночым клубам «Залаты ўзрост», прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе велікоднай паштоўкі, наведалі этнаграфічную выставу «З гарышчаў бабуль і дзядуль» і выставу-дэгустацыю страў беларускай нацыянальнай кухні «Мазалаўскія прысмакі».

Андрэй Струнчанка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.