У аг. Мазалава Віцебскага района дзейнічае выстава выданняў пра футбол

Глубинка Спорт Увлечение

Пад такой назвай у фае Мазалаўскага сельскага дома культуры праходзіць выстава выданняў пра футбол, што прадстаўлена з архіва мясцовага жыхара Яўгена Паварэхі ( на здымку), для якога дадзены від спорта — азарт і адпачынак.

Явген Паварэха падчас адкрыцця выставыУрачыстае адкрыццё экспазіцыі было прымеркавана да юбілейнага нараджэння Яўгена Пятровіча. А ідэя правядзення такой выставы прыйшла мясцовым культработнікам падчас размовы з яго дачкой Алесяй Бекішавай, якая працуе выхавацелем у мясцовым дзіцячым садку.

На выставе змешчаны газеты, часопісы, кнігі, буклеты з 1963 года пра любімую народную гульню — амаль 50 розных выданняў (а хатні архіў налічвае іх больш за 2000), з якіх можна даведацца пра вынікі вялікіх матчаў і разабрацца ў футбольнай тэрміналогіі, а таксама пазнаёміцца са спартыўнай біяграфіяй футбалістаў.

Зацікавіўся футболам Яўген Паварэха яшчэ ў школьныя гады, тады і стаў калекцыяніраваць матэрыялы. Сваім прыкладам Яўген Пятровіч прывіў любоў да скуранога мяча пляменніку Андрэю, з якім разам наведвае футбольныя матчы і шмат гадоў падтрымлівае каманды футбольных клубаў «Віцебск» і «Арсенал» (Англія).

Прыхільнікі футбола могуць наведаць выставу да канца ліпеня.

Андрэй Струнчанка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.