Свята «Дзень вёскі» адбудзецца 17 жніўня ў вёсцы Прысушына Задуброўскага сельсавета

Актуально Общество Праздник

IMG_9544Галоўнымі яго мэтамі арганізатары ставяць прыцягненне жыхароў населенага пункта да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці раёна, развіццё новых форм арганізацыі вольнага часу, стварэнне ўмоў для паляпшэння выхаваўчай і культурна-масавай работы па фарміраванні ў насельніцтва пачуцця гонару за свой раён, павагі да яго гісторыі, традыцый, побыту і ўкладу жыцця.

Для падрыхтоўкі мерапрыемства створаны арганізацыйны камітэт. Задуброўскаму сельвыканкаму сумесна з УП ЖКГ «Вітрайкамгас», філіялам ДРБУ № 144,  «Паўдзеткі» ААТ «Малако» г. Віцебск даручана забяспечыць навядзенне парадку на тэрыторыі сельсавета. Да свята плануецца добраўпарадкаваць не толькі віноўніцу ўрачыстасці, але і іншыя населеныя пункты: Віцьба, Бабінічы, Светлы, Бялынавічы, Паўдзеткі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.