«Жыві, крынічанька, жыві!» Свята пад такой назвай прайшло ў аграгарадку Мазалава

Актуально Культура Общество Праздник

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі мясцовыя культработнікі. Правядзенне ўрачыстасцей у гонар калодзежаў і крыніц штогод у жніўні стала ўжо традыцыйным. На гэты раз святочная дзея ладзілася ля гаючай крыніцы, што знаходзіцца ля пяціпавярховага дома, і ўнесена ў спіс сямі цудаў Мазалава.

На здымку: «Залаты ўзрост» ля гаючай крынiцы
На здымку: «Залаты ўзрост» ля гаючай крынiцы

Месца ля прыроднага аб’екта было добраўпарадкавана падчас удзелу ў праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Пашырэнне эканамічных магчымасцей у сельскай Беларусі» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і фонду «Еўразія». Сумесная ініцыятыва «Адукацыя і адраджэнне гісторыка-эканамічнай спадчыны для ўстойлівага развіцця Мазалаўскага і Бабініцкага сельскіх Саветаў», які рэалізоўваўся некалькі год назад.

На здымку: Нiна Кандрацьева
На здымку: Нiна Кандрацьева

Падчас свята ўдзельніцы народнага жаночага клуба «Залаты ўзрост» прайшліся з песнямі па вуліцы Меліяратараў, ля крыніцы — весялілі мясцовых жыхароў. Тут жа сярод прысутных быў праведзены чарговы розыгрыш на падпіску раённай газеты «Жыццё Прыдзвіння» на верасень. Яе атрымала Ніна Кандрацьева.

На здымку: Нiна Кандрацьева
На здымку: Нiна Кандрацьева

У гэты ж дзень у Мазалаўскім СДК па ініцыятыве ўдзельніц «Залатога ўзросту» адбылося адкрыццё выставы «Кветкавая ідылія».

Андрэй Струнчанка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.