Калектыў рэдакцыі нашай газеты віншуе Людмілу Канстанцінаўну са святам таксама  і жадае самага лепшага на свеце!

У лістападзе святкуе юбілей дарагі для нас чалавек Нікіціна Людміла Канстанцінаўна. Сардэчна яе віншуем, бо ведаем яшчэ з дзіцячага садка, вельмі паважаем і любім. Ужо тады мы з задавальненнем бавілі час у музеі «Гісторыя Заронаўскага краю», якім кіруе Людміла Канстанцінаўна. Яна бачыла нашу зацікаўленасць і пачала рыхтаваць нас у экскурсаводы. З расказаў Нікіцінай і музейных матэрыялаў мы шмат даведаліся пра наш Заронаўскі край.

Людміла Канстанцінаўна — часты госць у Суйкаўскай школе, без яе не абыходзіцца урок ведаў 1 верасня, школьны лагер на канікулах, апошні званок, выпускны баль… Яна многаму нас навучыла, дзякуючы ёй, мы пачалі больш любіць сваю малую радзіму.

Ліза Семенчукова, Саша Раманькова, вучаніцы 5 класа Суйкаўскай школы.