У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адкрылася выстава-конкурс «Вянок нявесты»

Благоустройство К сведению Творчество Традиции, обряды Увлечение

На выставе можна ўбачыць традыцыйныя вясельныя галаўныя ўборы і іншыя атрыбуты жыхароў Падзвіння, Падняпроўя, Паазер’я розных часоў і канфесій — праваслаўнай, каталіцкай, стараверскай, іўдзейскай.

На здымку: адзин з экспанатаў конкурсу.
На здымку: адзін з экспанатаў выставы.

Так, у калекцыях прадстаўлены вянкі нявест, каруны (іх насілі пасля вяселля адзін год), картузы жаніха і шафераў, хустачкі (насіліся на плячах жаніхом і дружкамі, шаферамі), артэфакты пасагу нявесты, атрыбуты вясельнага абраду і шмат іншага. Выклікаюць цікаўнасць і вясельныя фотаздымкі ХХ стагоддзя. Таксама нельга не падзівіцца лялечнымі кампазіцыямі вясельнага сюжэту, тэматычнымі маляванкамі.

Прыдзвінне прадставілі майстры Віцебскага раённага цэнтра народных мастацкіх рамёстваў «Адраджэнне» Дзіна Даўгяла, Надзея Гутнікава і Таццяна Даўлетшына. Надзея Ігараўна і Таццяна Віктараўна зрабілі цудоўную лялечную кампазіцыю з рэплікай вясельных строяў і вясельнага вянка па фотаздымках 1955 года з сямейнага архіва Ніны Нагібавай з Віцебска. Аб’ёмны (сапраўдны) вясельны вянок з парафіну і лёну па гэтых жа фотаздымках змайстравала Дзіна Міхайлаўна. Яна ж зрабіла таксама вясельныя свечкі па фотаздымках ХІХ стагоддзя і вясельны вянок па фотаздымках 1920-1930-х гадоў з сямейнага архіва Кауліных з вёскі Чыжыкі.

Майстры Прыдзвінскага краю прадставілі і артэфакты — вясельную сукенку, у якой у 1940 годзе Ніна Філеева з в. Задзвінне выходзіла замуж, і мужчынскую рубаху, якую даў Уладзімір Осіпаў з вёскі Кулакова (ткацтва, вышыўка).
Падчас адкрыцця выставы-конкурсу калектывам мастацкай творчасці з Гарадка быў прадстаўлены абрад «Зборы нявесты», а глыбоцкія майстры народных мастацкіх рамёстваў правялі майстар-клас па вырабу вясельнага вянка.

Андрэй Струнчанка, намеснік дырэктара Віцебскага АМЦНТ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.