Другую частку беларускага коміксу прэзентавалі ў Віцебску

Актуально Акция В центре внимания

Аўтары прыгодніцкага комікса, які выйшаў у падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 «Я бачу!», рассказалі пра новы твор, потым правялі майстар-клас для вучняў мастацкай школы. Дзеці азнаёміліся з дзвюма часткамі комікса і намалявалі свае варыянты яго працягу.IMG_1564

«Я бачу!» — унікальны дабрачынны праект па дыягностыцы і аказанні афтальмалагічнай дапамогі дзецям з сельскай мясцовасці ў Беларусі. Ён рэалізуецца Беларускім дзіцячым фондам і кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 2016 года па 2018 у рамках праекта «Я бачу!» лекары агледзелі каля 37 тысяч школьнікаў у Магілёўскай, Гомель-скай і Брэсцкай абласцях. У 2019-м афтальмолагі працуюць на Віцебшчыне і да канца года плануюць абследаваць звыш 50 тысяч дзяцей.

Зараз пра тое, як важна захаваць здаровы зрок, расказваюць не толькі медыкі, а яшчэ і персанажы комікса — Алеся, Ілля і Багдан. Прыгоды сяброў пачынаюцца з таго, што да іх у рукі трапляюць незвычайныя акуляры і стары дзённік з загадкавымі знакамі, якія прыводзяць герояў да касмічнага карабля.

Комікс — выдатны спосаб зацікавіць падлетка. Наўрад нехта захоча чытаць аднатыпны тэкст пра патрэбу захавання зроку. А калі перад вамі яркія малюнкі з вясёлымі персанажамі, можна не заўважыць, як пралятае хвіліна за хвілінай. Пры гэтым вы ловіце інфармацыю пра наш зрок і пра метады яго паляпшэння.

На здымку: аўтары комікса.
На здымку: аўтары комікса.

Твор арыентаваны на дзяцей ад дзесяці гадоў. Яго першая серыя пад назвай «Погляд у мінулае» выйшла ў лістападзе, а другую — «Не для чужых вачэй» – арганізатары праекта «Я бачу!» прыехалі прэзентаваць у Віцебск, таму што якраз у школах гэтага рэгіёна лекары працуюць з пачатку года. Кожная частка комікса таксама ўтрымлівае адмысловыя практыкаванні для вачэй — у гэты раз, напрыклад, у выглядзе правілаў паводзін пры сустрэчы з НЛА.

Аўтарамі сталі Вольга Алданава і Мікіта Сеннікоў — прадстаўнікі творчай групы «Сучасны комікс», створанай некалькі гадоў таму для з’яднання ўсіх аўтараў нашай краіны, якія развіваюць гэты жанр. Разам з вялікай камандай праекта «Я бачу!» яны расказалі вучням дзіцячай мастацкай школы, як скарыстаць унікальную мову комікса.

— Гэта не проста нейкая казка, а выдатная мова, якая дапамагае выказаць свае думкі. Многія мастакі і пісьменнікі Marvel, DC, Image і іншых студый пачыналі з таго, што перараблялі па-свойму ўжо існуючых персанажаў.

Мы прапанавалі дзецям пафантазіраваць, уявіць сябе прафесійнымі аўтарамі. У іх гэта выдатна выйшла. Здароўе, прафілактыка зроку — у сюжэт закладзены няпростыя тэмы, але мова комікса якраз і дапамагае школьнікам усё зразумець, — падзяліўся Мікіта Сеннікоў.

Друкаваную версію першай і другой частак комікса можна атрымаць у падарунак у кнігарнях кампаніі OZ. Аднак колькасць выпускаў абмежавана. Калі першы выпуск не дастаўся, то гісторыю можна зараз пачытаць у інтэрнэце. Дзеці выпусцілі анлайн-версію гісторыі.

— Для нас вялікі гонар далучыцца да такога незвычайнага праекта, які не толькі ўяўляе беларускую культуру коміксаў, але таксама нясе важную сацыяльную місію, — дадала PR-адмысловец кампаніі OZ Анастасія Зотава.

Фінальная частка гісторыі выйдзе напачатку 2020 года, але ўжо цяпер можна прыдумаць яе сюжэт самастойна: скарыстацца спецыяльным сцікерпакам для Viber і Telegram, а таксама намаляваць свой працяг комікса і адправіць яго Вользе і Мікіту. Магчыма, менавіта ваша гісторыя падштурхне да павароту па-дзей у гэтым коміксе.

Сяргей ВОЙТАЎ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.