У Мазалаўскім сельскім доме культуры адкрылася выстава савецкіх ёлачных цацак «Домік, які вяртае ў дзяцінства»

Творчество Читатель хочет знать

Як распавяла дырэктар Мазалаўскага СДК Вольга Жураўская, дадзеная выстава праходзіць ва ўстанове ўпершыню з мэтай стварэння святочнай атмасферы і знаёмства жыхароў і гасцей аграгарадка Мазалава з разнастайнасцю навагодніх цацак і трады-цыяй упрыгожваць навагоднюю (калядную) ёлку. Ідэю аб правядзенні мерапрыемства з азартам падхапілі не толькі калегі, але і жыхары аграгарадка — Ядзвіга Гарбачова, Вольга Гецман, Тамара Бычкова… Хочацца адзначць, што такой разнастайнасці савецкіх цацак мы і не чакалі ўбачыць.

На здымку: Марына Маясеенка.
На здымку: Марына Маясеенка.

На выставе экспануецца больш за семдзясят цацак, якія ў савецкія часы ўпрыгожвалі і працягваюць упрыгожваць сёння святочныя ёлкі. Галінкі серабрыстай прыгажуні (дарэчы, таксама выраблена ў часы СССР) упрыгожылі шкляныя шары, ліхтарыкі, шышкі… Галоўнае месца ў экспазіцыі займаюць снежныя домікі. Пад ёлкай размясціліся падстаць цацкам рарытэтныя Дзед Мароз і Снягурка. Некаторым цацкам ужо больш за 60 гадоў.

Падчас адкрыцця выставы ўсіх прысутных парадавалі Снегавік і Сняжынка, якія правялі цікавае для дзетак і крыху настальгічнае падарожжа для дарослых у свет ёлачных цацак. Тут можна было даведацца пра гісторыю ўзнікнення ёлачных упрыгожванняў, прыняць удзел у гульнёвай праграме, а таксама сфатаграфавацца з ёлачнымі рарытэтамі і казачнымі героямі.

— Дадзеная выстава на некаторы час вярнула мяне ў свет дзяцінства, па якому, думаю, сумуюць многія дарослыя. Калі я бяру скрынку з ёлачнымі ўпрыгожваннямі, то адчуваю захапленне і чакаю набліжэнне навагодніх святаў, — прызналася адна з наведвальніц выставы, мясцовая жыхарка Марына Маясеенка.

Дарагія чытачы, калі ў вас захаваліся старыя ёлачныя цацкі, не выкідвайце іх, а прыміце ўдзел у выставе і яшчэ лепш —— упрыгожвайце імі сваю елку. Няхай яна будзе самай чароўнай і лепшай!

Андрэй СТРУНЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.