Аграгарадок Копці сустракаў калядоўшчыкаў: з Казой, Дзедам, кіем хрышчоным

Знай наших! Культура Наши люди Общество Праздник Творчество

З песнямі і скокамі работнікі Капцянскага СДК (на здымку) прайшліся па вуліцах,  зайшлі ў дамы і кватэры. Лічыцца, што калядоўшчыкі прыносяць у сям’ю дабрабыт, здароўе і багацце.КОЛЯДА (1)

Па архаічнай традыцыі не пусціць калядоўшчыкаў у хату — вялікі грэх. Людзі крыўдзіліся і тады, калі калядоўшчыкі не заходзілі да іх. У такім выпадку сям’я цэлы год будзе жыць у нястачы, да яе не прыйдзе шчасце. Таму да прыходу калядоўшчыкаў рыхтаваліся, рабілі гасцінцы.

Калі ўзгадаць запісы XIX стагоддзя, то калядоўшчыкаў адорвалі ў першую чаргу ежай. У большасці выпадкаў гасцей запрашалі ў хату за стол. Лічылася, што стол будзе багатым, калі з яго паядуць калядоўшчыкі. Вядома, і з сабой ім нешта клалі — сала, каўбасу, цукеркі. У кампаніі калядоўшчыкаў была нават «пасада» спецыяльная — механоша, яму складвалі гасцінцы.

Адзін з асноўных калядных вобразаў — Каза. Яна ўваходзіць у хату, скача, стамляецца, падае на падлогу і сімвалічна памірае. Але ж гэту Казу калядоўшчыкі купілі «на віцебскім кірмашы за семсот рублёў — вучоную, кіем хрышчоную, якая прайшла розныя навукі і ўмее рабіць розныя штукі».

Пасля добрых пажаданняў гаспадарам, песень і скокаў калядоўшчыкі ішлі далей. Калі сустракалі каго на сваім шляху, арганізоўвалі прадстаўленне: карагоды вадзілі і старыя, і маладыя. Работнікі Капцянскага СДК жадалі аднавяскоўцам шчасця і працвітання, шчодрага ўраджаю ў новым годзе і ўсхвалялі Хрыста.

Вікторыя РЫЖОВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.