У Мазалаўскім сельскім доме культуры адбылася прэм’ера юбілейнага спектакля «Ноч перад Раством»

Актуально

Імпрэза стала сапраўдным святочным карнавалам з украінскім каларытам, песнямі, танцамі і гумарам. Гледачы змаглі акунуцца ў атмасферу чароўнай казачнай ночы.

На снимке: участники спектакля.
На здымку: героі прадстаўлення.

А дапамаглі ім у гэтым — акцёры-«вобразаўцы» — Аксана і Уладзімір Дрыгебкі, Аляксандра Байдакова, Наталля Лявонава, Вольга Гецман, Аляксандр Цішчанкаў, Вольга Жураўская, Наталля Бардзіна, Марына Маясеенка… Непараўнальная Салоха і каларытны Чорт, ролі якіх выканалі Святлана Ліхавідава і Інга Арцёменка, надоўга запомняцца гледачам як самыя яскравыя героі прадстаўлення. Трэба ўзгадаць і кіраўніка гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці Алу Антаненка, якая зрабіла дэкарацыі да пастаноўкі.

На здымку: танцэвальны калектыў мясцовай установы культуры.
На здымку: танцэвальны калектыў мясцовай установы культуры.

Упрыгожваннем спектакля сталі выступленні народнага жаночага клуба «Залаты ўзрост» і танцавальных калектываў мясцовых устаноў культуры, а сюрпрызам для гледачоў — частаванне бульбай, салёнымі агуркамі і іншымі прысмакамі.

Андрэй Струнчанка, кіраўнік калектыву «Вобраз»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.