В Витебске впервые пройдет креатон для старшеклассников «Першыя ідэі: культура»

Молодежь Общество Читатель хочет знать

18 студзеня ў Віцебску стартуе крэатон для старшакласнікаў, удзел у якім могуць прыняць вучні з усёй Беларусі. Ён адбудзецца ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У лютым крэатоны пройдуць яшчэ і ў Магілёве, Гомелі і Гродне.5A3A9840

Першы крэатон будзе прысвечаны культуры і пройдзе ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5) 18 студзеня з 12 да 16 гадзін. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, а таксама прадстаўляць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Старшакласнікам пакажуць некалькі ролікаў TED для далейшага абмеркавання ў невялікіх групах пад кіраўніцтвам ментараў, кожны з якіх дапаможа камандам распрацаваць уласныя ідэі па тэмах паказаных відэавыступленняў і прэзентаваць іх перад аўдыторыяй.5A3A0094

У Віцебску школьнікі будуць гаварыць пра музеі, папулярнасць папяровых кніг і брэнд роднага горада як культурнай сталіцы. Па выніках абмеркавання журы з ліку мясцовых экспертаў па вызначаных тэмах, прадстаўнікоў кампаніі А1 і мясцовай супольнасці TEDx абярэ лепшыя выступленні, ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.

Для таго, каб натхніцца тэмай культуры і паглыбіцца ў яе, напярэдадні воркшопа 18 студзеня арганізатары сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» выпусцілі другі эпізод беларускамоўнага падкаста для падлеткаў. У гутарцы з вядучым Дзмітрыем Смірновым акцёр і рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Раман Падаляка распавядае, якія спектаклі варта наведваць моладзі, да каго звяртацца па дапамогу пры рэалізацыі культурніцкіх праектаў і як да іх рыхтавацца.5A3A9917

Да кожнага з крэатонаў таксама будуць выходзіць новыя эпізоды падкаста, гаворка ў якіх пойдзе пра дзейнасць у галіне тэхналогій, экалогіі і інклюзіі.

Сяргей ВОЙТАЎ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.