Убачыць і патрымаць у руках сувеніры з розных краін свету можна ў аграградку Мазалава Віцебскага района

Актуально Творчество

Амаль кожны з нас час ад часу падарожнічае — хтосьці па сваёй краіне, хтосьці за яе межамі.  Падчас экскурсій мы атрымліваем новыя веды, уражанні, знаёмімся з мясцовым каларытам той ці іншай краіны або эпохі. А каб захаваць радасныя і прыемныя ўспаміны, што могуць стаць стымулам для новага падарожжа, набываем сувеніры.IMG_20200206_173208

У Мазалаўскай сельскай бібліятэцы ў межах сацыякультурнага праекта «Дыялог народаў і культур» адкрылася выстава сувеніраў «З розных краін свету», дзе прадстаўлены магніты, бірулькі і іншыя прыемныя дробязі, а таксама прадметы мастацтва з Беларусі, Расіі, Кітая, Кубы, Егіпта, Італіі, Лівана, Туніса, Турцыі і Узбекістана. У папаўненні экспазіцыі прымалі ўдзел як мясцовыя жыхары аграгарадка, так і замежныя студэнты — удзельнікі клуба інтэрнацыянальнага сяброўства «Згода».

Арганізатары выставы плануюць папаўняць калекцыю сувеніраў з розных краін свету, каб у наступны раз прадставіць яе ў новым абліччы.

Андрэй СТРУНЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.