Штодня званок ад прадстаўнікоў РАНС чуюць па тэлефоне больш за паўсотні жыхароў.

На здымку: іспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Віцебскага РАНС Нікіта Горбач.

— Домаўладальнікам, а гэта ў першую чаргу пенсіянеры, якія пражываюць адзінока, ратавальнікі нагадваюць аб выкананні патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электрычнага і газавага абсталяванняў, падтрыманні ў рабочым стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, — адзначыў іспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Віцебскага РАНС Нікіта Горбач (на здымку).

Супрацоўнікі РАНС таксама нагадваюць лю-дзям пра недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці вясной. Бо адзін жыхар з-за сваёй безадказнасці можа нанесці сур’ёзны ўрон не толькі свайму двару, але і падворкам, размешчаным па-суседству. Напрыканцы гутаркі ратавальнікі жадаюць жыхарам добрага настрою і здароўя.

Вікторыя КАНАВАЛЕНКА