Сасноўская сельская бібліятэка Віцебскага раёна заняла 2-е месца ў рэспубліканскім конкурсе

Актуально

Па выніках XXVІІІ рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» Сасноўская сельская бібліятэка ўдастоена 2 месца за імідж-праект «Радавод уладальнікаў зямлі сасноўскай» у намінацыі «За пошукавую і даследчую працу».okSAhcQ2Q6BmPvVifUER4CmajWfrFUfjPnxr9Mm5SfHo8t7cH8xFFzxpaHttiwA7NVDBGxJmEeB8

Такой жа ўзнагароды гэта ўстанова культуры была ўдастоена тры гады таму за даследніцка-краязнаўчы праект «Любы сэрцу сасновы край…», які складаецца з дзвюх частак: «Летапіс вёскі» і «Праваднік па роднаму краю».

«Для бібліятэкара Ніны Ларковай (на здымку) краязнаўства — гэта стан душы, — характарызуе жанчыну дырэктар Віцебскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Галіна Нісневіч. — Цудоўна, што ёсць людзі, якія з энтузіязмам вывучаюць гісторыю роднага краю, шукаюць карані знакамітых продкаў і перадаюць гэтыя веды падрастаючаму пакаленню».111.

Новы даследніцкі праект бібліятэкі звязаны з вывучэннем радаслоўных Магучых і Шавярноўскіх — землеўладальнікаў краю, чые нашчадкі зараз жывуць у Расіі і Польшчы. Шмат часу Ніна Лявонаўна правяла на польскіх сайтах. Дзякуючы аднаму з іх было дакладна ўстаноўлена 6 пакаленняў дваранскага роду Магучых, тры з якіх пражывалі ў маёнтку Гародня.

У выніку ўпартай працы і перапіскі з прамым патомкам сям’і Магучых Арсеніем Магучым Ніна Ларкова адшукала яшчэ аднаго прадстаўніка роду — Андрэя Магучага, які працуе рэжысёрам у Вялікім драматычным тэатры імя Г. А. Таўстаногава (Санкт-Пецярбург). Пасля працяглай перапіскі, абмену дакументамі, інфармацыяй і фотаздымкамі радаслоўная Магучых была завершана.333

Па той жа схеме была складзена радаслоўная дваранскай сям’і памешчыкаў Шавярноўскіх з 5 пакаленняў. Сын Станіславы Магучай і Пятра Шавярноўскага Уладзімір — чалавек з сусветным імем, ваенны інжынер-архітэктар, які жыў у Санкт-Пецярбургу. Па яго праекце быў пабудаваны дом-сядзіба ў вёсцы Броўшчына для маці і нянькі, сам ён прыязджаў сюды на адпачынак.

Апрача пошукава-даследніцкай працы, Ніна Ларкова стала ініцыятарам і галоўным арганізатарам праекта па добраўпарадкаванні тэрыторыі сямейных могілак Магучых. Працяглы час праводзіліся работы па ачыстцы ўчастка, выроўніванні яго пяском, падрыхтоўцы і ўстаноўцы таблічак «Сямейныя могілкі памешчыкаў Магучых» і «Тут у 1800 годзе была пабудавана драўляная капліца Гараднянскага Узвіжання Крыжа Гасподня, якая праіснавала да 40-х гадоў XX стагоддзя». Сёння тэрыторыя агароджана, добраўпарадкавана, устаноўлены крыж.

Ніна Лявонаўна пераканана, што кожны павінен пакінуць на зямлі добры след, каб перадаць штосьці карыснае сваім патомкам.

Ніна ТОНІНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.