У аграгарадку Мазалава Віцебскага раёна адзначылі Купалле

Актуально Глубинка Праздник Традиции, обряды

          Распачалося свята з тэатралізаванай купальскай дзеі з удзелам вядомых народных калектываў – ансамбля песні і музыкі «Вераснянка» і жаночага клуба «Залаты ўзрост». Не абышлося без удзельнікаў тэатральнага калектыву «Вобраз».

¦Т¦¦TА¦-TБ¦-TП¦-¦¦¦-Разынкай свята народнага календара стаў конкурс на лепшы купальскі вянок, дзе перамогу атрымала мясцовая жыхарка Анастасія Навуменка (дарэчы, сплесьці вянок дапамагог ёй сын Уладзіслаў).

Каб знайсці чароўную папараць-кветку, арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для ўдзельнікаў розныя прыгоды і выпрабаванні – гульні, спевы, конкурсы. Па выніках творчых спаборніцтваў папараць-кветка аказалася ў Вікторыі Карэлінай.

Скончылася мерапрыемства карагодам побытавых танцаў, у які пусціліся як артысты, так і гледачы – усе ўдзельнікі свята.

Андрэй Струнчанка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.