У выставачнай зале Вiцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi працуе выстава-кірмаш натуральных камянёў і ўпрыгажэнняў

Актуально В центре внимания Знай наших! Культура Образование

На выставе прадстаўлены аўтарскія эксклю­зіўныя ўпрыгажэнні з серабра і мельхіёру, падарункі і сувеніры з оніксу, малахіту, мармуру і іншых мінералаў, а таксама абярэгі і талісманы з натуральных камянёў.Тут можна пабачыць каралы,  марскiя ракавiнкі…IMG-ac26f5b74a1a34e43eadb3f83014fc50-V

Наведвальнікі выставы могуць не толькі палюбавацца самацветамі, але і набыць аўтарскія ўпрыгажэнні майстроў-ювелі­раў з натуральных i паўкаштоўных камянёў, калекцыйныя мінералы, тэматычныя кнігі. Загадчык аддзела АМЦНТ Ала Лялькiна (на здымку) запрашае жыхароў і гасцей абласнога цэнтра акунуцца ў маляўнічы i чароўны свет камня.

Выстава будзе працаваць да 1 лістапада.

Андрэй СТРУНЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.