Акцыя «Пасадзі дрэва» прайшла ў аг. Заронава Віцебскага раёна

Актуально Акция В центре внимания Дети - в приоритете Наши дети Эхо события

Любоў да  прыроды прывіваецца дзецям з маленства. Любіць прыроду — любіць свой край, сваю малую радзіму. Калектыў Заронаўскага дзіцячага сада не толькі словам выхоўвае ў дзетак  патрыятызм, але і справай. У  пачатку лістапада тут прайшла акцыя «Пасадзі дрэва».DSC05864

Дзень выдаўся сонечным. Прырода спрыяла заронаўцам у правядзенні важнай і патрэбнай  справы.  Выхаванцы садка разам са сваімі роднымі (прыйшлі мамы з татамі, бабулі) садзілі свае елачкі.  Прыемна  было назіраць, як малыя  стараліся дапамагаць. Данік Клятчанка першым пасадзіў сваю елачку разам з мамай і татам. Саша Сокалаў нават сваю маленькую лапатку прынёс, каб з мамай пасадзіць дрэўца. Дзве сястрычкі Яўчанкі, Мілана і Міраслава, увішна цягнулі елачкі да ямкі, якую выкапаў іх тата Аляксей, нават ад бабулінай дапамогі адмаўляліся.  Пыхцеў і Яраслаў Мяшкоў, забіраючы лапату ў сваіх бацькоў, бо сам хацеў выкапаць ямку.  Дзяўчаткі Маша Жукавец, Мілана Кастаненка і Ульяна Шыбека старанна прысыпалі  зямлёю  свае саджанцы, каб  яны прыжыліся. Мацвей Шыбека спачатку баяўся елачкіных калючак, але пасля пасмялеў і дапамагаў свайму бацьку. Сямейнае дрэва садзілі Насця Бадрылава са стрыечным братам Яраславам Гаўрыленкам з дапамогай сваіх бацькоў. А вось пасадку дрэва пакаленняў, якое высадзілі былы выхаванец Аляксей Яўчанка і выхавальнік садка Алена Уладзіміраўна Драйліх, яшчэ суправадзілі прыемнымі ўспамінамі з гісторыі нашай да­школьнай установы.

Загадчыца  Аксана Яўгенаўна Замастоцкая была абрадавана актыўнасцю бацькоў і зробленай справай, яна таксама пасадзіла сваё дрэўца.

Будуць расці дзеці, а разам — і іх дрэвы. Што сімвалічна: палова дарослых, што прымалі ўдзел, — гэта былыя выхаванцы нашага садка. Яны выраслі, завялі сем’і, а зараз іх дзеткі наведваюць тую ж дашкольную ўстанову. А пасаджаныя дрэўцы будуць расці і чакаць новае пакаленне заронаўскай дзятвы.

Людміла Нікіціна, педагог



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.