Кампанія «Ваша дапамога» стартавала ў Віцескім раёне пад эгідай Беларускага Чырвонага Крыжа

Актуально По поводу Читатель хочет знать

Яна накіравана на аказанне дапамогі і падтрымкі пажылым грамадзянам, людзям з інваліднасцю, падапечным медыка-сацыяльнай службы БТЧК.

На здымку справа налева: Уладзімір Свірыдаў, Святлана і Валерый Коршун, Таццяна Верамей і Ніна Казлова.
На здымку справа налева: Уладзімір Свірыдаў,
Святлана і Валерый Коршун, Таццяна Верамей і Ніна Казлова.

Таварыства Чырвонага Крыжа на працягу ўсяго года праводзіць дабрачынныя акцыі і кампаніі. Варта ўспомніць дзейнасць арганізацыі па рэагаванню на сітуацыю, звязаную з COVID—19, калі ўсе намаганні былі накіраваны на падтрыманне ўстойлівай работы медыка-сацыяльнай службы Чырвонага Крыжа «Дапамога», арганізацыю валанцёрскага руху для падтрымкі пажылых людзей, стварэнне інфалініі «Добры тэлефон» для аказання адзінокім старым псіхасацыяльнай падтрымкі.

Зусім нядаўна падведзены вынікі акцыі «Збяром дзяцей у школу», і вось стартавала «Ваша дапамога», якая прадоўжыцца да 5 снежня. У яе межах чырвонакрыжныя арганізацыі праводзяць валанцёрскія акцыі па фізічнай і сацыяльнай дапамозе найбольш уразлівым слаям насельніцтва, аказваюць рэчавую дапамогу і псіхасацыяльную падтрымку праз тэлефоны даверу, выдаюць сродкі рэабілітацыі і робяць шмат іншага, што магчыма ва ўмовах захавання патрабаванняў па эпідрэжыму ва ўмовах COVID—19. Па словах старшыні Віцебскай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Таццяны Верамей, у гэтай кампаніі важным момантам з’яўляецца мабілізацыя патэнцыялу грамадства, прыцягненне ўвагі да аказання медыка-сацыяльнай дапамогі не толькі пастаянным падапечным Таварыства, але і шырокім слаям насельніцтва, якія ў ёй маюць патрэбу. «Адзіноту я назвала б самай страшнай «хваробай» большасці пажылых людзей, асаб-ліва зараз, ва ўмовах распаўсю-джання каронавіруснай інфекцыі, — прызналася Таццяна Андрэеўна. — Чалавек жыве ў грамадстве, ён мае патрэбу ў зносінах, клопаце. Таму мы імкнемся даходліва даносіць да розных узроставых груп праблемы адзі-нокіх састарэлых, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і тых, каму неабходны пабочны догляд».

Адным з першых далучылася да акцыі «Ваша дапамога» ААТ «Вітрайбыт». Дырэктар Уладзімір Свірыдаў прапанаваў прадукцыю, што вырабляе швейны цэх адкрытага акцыянернага таварыства — падушкі, пасцельную бялізну. Спецыяліст ТЦСАН Ніна Казлова, якая з’яўляецца і ўдзельнікам ініцыя-тыўнай групы «Дабрабыт» аг. Ноўка, прапанавала аказаць дапамогу інваліду з дзяцінства Сяргею Коршуну. На днях Святлана Віктараўна і Валерый Мікалаевіч, якія ажыццяўляюць догляд за 30-гадовым сынам — інвалідам 1-й групы, сустракалі гасцей з падарункамі. «Ужо не першы раз «Вітрайбыт» нам дапамагае. Гэта вельмі патрэбныя рэчы для нашай сям’і», — дзякавала гаспадыня.

Таццяна Верамей звяртаецца да прадпрыемстваў розных форм уласнасці, грамадскіх фарміраванняў, людзей з адкрытым сэрцам адгукнуцца на заклік Чырвонага Крыжа і ўнесці свой пасільны ўклад у скарбонку добрых спраў пад назвай «Ваша дапамога». Гэта могуць быць фінансавыя ахвяраванні, сродкі гігіены, прыкладныя матэрыялы для творчасці, асабісты валанцёрскі ўдзел у вырашэнні бытавых праблем. З прапановамі можна звяртацца па тэлефоне 66-07-47.

Ніна СТАЛЯРЭНКА

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.