У Віцебскім раёне рыхтуецца «Звод помнікаў воінскай славы, памятных месцаў, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны»

75-летие Великой Победы Актуально Беларусь помнит Советы

Вялікая Айчынная вайна пакінула на тэрыторыі раёна шмат слядоў, дзе ўзніклі помнікі. Воінскія пахаванні і магілы ахвяр вайны ахоўваюцца ў адпаведнасці з Указам  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Помнікам надаецца статус гісторыка-культурных каштоўнасцей, і яны ахоўваюцца адпаведна «Кодэксу аб культуры».

На здымку: старшыня Курынскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл  Камандышка і старэйшына в. Хатоля Уладзімір Смолка  ля помніка.
На здымку: старшыня Курынскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл
Камандышка і старэйшына в. Хатоля Уладзімір Смолка ля помніка.

На жаль, не ўсе памятныя мясціны маюць ахоўны статус. Таму ў раёне рыхтуецца «Звод помнікаў воінскай славы, памятных месцаў, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны». У ім сабрана інфармацыя пра больш за 250 аб’ектаў. Некаторыя знахо­дзяцца досыць далёка ад населеных пунктаў, аднак усе яны маюць належны догляд.

Так, ва ўрочышчы Паўлавічы, у 14 км на паўночны-усход ад в. Астраўскія, па дарозе ў в. Селязні (Гарадоцкі раён) знахо­дзіцца помнік партызанам. Бетонны абеліск стаіць на падмурку. Маецца агароджа з ланцугоў на 4-х металічных слупах. На шыльдачцы надпіс: «Здесь, в урочище Павловичи, партизаны 1-й Белорусской им. Ленинского комсомола и 1-й Витеб­ской бригад с 1 по 6. III. 1943 года вели упорные бои с превосходящими силами немецко-фашистских оккупантов и нанесли им сокрушительный удар. Вечная слава партизанам, павшим в боях за Родину».

Помнік быў узведзены ў 1976 г.­, а ў 1991-м быў абвешчаны помнікам гісторыі і культуры. Аднак потым ён «згубіўся», не трапіў у новы «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей». Старыя людзі забыліся на яго, маладыя не ведалі. Аднак нягледзячы на тое, што помнік знаходзіцца ў аддаленым месцы, дзякуючы неабыякавым людзям — Курынскаму сельскаму Савету дэпутатаў, Астраўскому лясніцтву ён належным чынам дагледжаны, тэрыторыя навокал добраўпарадкавана.

Бачна, што клопат пра захаванне памяці аб мінулым у нашым раёне мае сістэмны характар.

Мікалай ПІВАВАР



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.