Карнавал творцасці прайшоў у аг. Мазалава ў Віцебскім раёне

Культура

Справаздачныя канцэрты калектываў мастацкай творчасці на пачатку года — добрая традыцыя, што склалася ва ўстановах культуры Віцебскага раёна. Мазалаўскі сельскі дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў не выключэнне. На сапраўдны карнавал творчасці запрасілі мясцовыя артысты жыхароў і гасцей аграгарадка.

Галоўная дзея разгарнулася ў глядзельнай зале, дзе свае творчыя магчымасці і лепшыя напрацоўкі прадэманстравалі народны ансамбль народнай песні і музыкі «Вераснянка», народны жаночы клуб «Залаты ўзрост», тэатральны калектыў «Вобраз», харэаграфічныя калектывы, інструментальныя ансамблі і індывідуальныя выканаўцы мясцовых устаноў культуры.

Як паведаміла загадчык Мазалаўскага СДК Вольга Жураўская, канцэртная праграма была насычанай і цікавай, бо прайшла ў тэатралізаванай форме па матывах усім вядомай кінастужкі «Карнавальная ноч». У ролі галоўных герояў добра ўжыліся ўдзельнікі тэатральнага калектыву «Вобраз» пад кіраўніцтвам Алесі Бекішавай (на здымку).

Перад пачаткам мерапрыемства можна было наведаць выставу «Творчасць без межаў», на якой прадстаўлены фларыстычныя работы ўдзельніцы жаночага клуба «Залаты ўзрост» Алены Ягоравай і малюнкі ўдзельніцы гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Магія творчасці» Анастасіі Антаненка.

Андрэй СТРУНЧАНКА

Фота прадстаўлена Мазалаўскім СДК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.