Багатым на культурныя падзеі ў аг. Мазалава Віцебскага раёна быў красавік

Культура

Так, у мясцовай сельскай бібліятэцы працавала выстава вырабаў з лазы «Беларускі кошык» майстра Ніны Карпенка з вёскі Хайсы (на здымку). На ёй былі прадстаўлены рознапланавыя вырабы — кошыкі, вазы, нават люлька для немаўлят. Прахо­дзіла дадзеная выстава ў межах праекта «Наша хата талентамі багата».

У Мазалаўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт для жыхароў аграгарадка з удзелам навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. І. Салярцін­скага. Падобныя імпрэзы прайшлі ва ўсіх дзіцячых школах Прыдзвіння. Сама ж канцэртная праграма ўключала яркія і незвычайныя нумары, падчас якіх выступалі салі­сты, дуэты, аркестр. Пачуць можна было і цымбалы, і скрыпку, і фартэпіяна, духавыя і ўдарныя інструменты.

Андрэй СТРУНЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.