Па старонках любімых кніг падарожнічалі маленькія жыхары аграгарадка Мазалава Віцебскага раёна падчас  квэста, які адкрыў Нядзелю дзіцячай кнігі

Культура

Арганізавалі мерапрыемства  работнікі мясцовых Дома культуры і сельскай бібліятэкі.

Падчас свята хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі па тэматычных станцыях — чыталі кніжкі, узгадвалі праказкі і легенды, малявалі сваіх любімых герояў і вобразы роднага краю, адгадвалі загадкі. З цікавасцю юныя чытачы азнаёміліся з выставай дзіцячай літаратуры. А добры настрой замацавалі традыцыйным фотаздымкам з галоўнымі героямі дзеі.

Андрэй Струнчанка

Фота прадстаўлена Мазалаўскім СДК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.