Прадстаўнікі Віцебскага раёна прынялі ўдзел у свяце «Песні сунічных бароў» зноў сабралі сяброў»

Актуально

У мінулую суботу ў Лёзна адбылося ХІІІ абласное свята-конкурс самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў», прысвечанае Году народнага адзінства.

Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступілі ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, абласны метадычны цэнтр народнай творчасці, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лёзненска гарайвыканкама.

У свяце-конкурсе прынялі ўдзел больш за 40 самадзейных паэтаў і кампазітараў з розных куткоў Віцебшчыны. Таксама сваю творчасць прадставілі літаратурныя, музычныя клубныя фарміраванні з найменнем «народны».

Не абышлося і без удзелу прадстаўнікоў нашага Прыдзвінскага края. Так, удзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Вераснянка» Мазалаўскага сельскага дома культуры пад кіраўніцтвам Марыны Маясеенка прадставілі на суд журы і гледачоў песню «Гармонь, гармошачка» на словы і музыку ўздельніцы калектыва Святланы Сільмановіч. Па выніках свята мазалаўскія артысты былі адзначаны дыпломам за актыўны ўдзел.

Мерапрыемства ладзіцца ў мэтах выяўлення і папулярызацыі таленавітых самадзейных паэтаў і кампазітараў Віцебшчыны.

АндрэйСтрунчанка

Фота з архіваМазалаўскага СДК.

 

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.