Галоўным эпізодам яго стала прэзентацыя кнігі Галіны Сіняковай «Як прамень сонечны, Прадслава». Творчая сустрэча з паэтэсай прайшла ў цёплай таварыскай атмасферы.

«На сустрэчу былі запрошаны сябры, былыя адна-класнікі, жыхары аграгарадка, вучні Акцябрскай сярэдняй школы, дарэчы, гэту ўстанову адукацыі некалі скончыла Галіна Віктараўна», — паведаміла загадчыца Акцябрскай сельскай бібліятэкі Таццяна Дзмітрыева.

Сінякова нарадзілася ў в. Мяклава Шапечынскага сельсавета. Мае юрыдычную адукацыю і тонкую паэтычную душу. У яе шмат вершаў патрыятычнай тэматыкі — пра малую радзіму, Беларусь, подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Некаторыя з іх пакладзены на музыку, у прыватнасці, песня «Люблю Беларусь» выйшла ў фінал фестывалю «Песня года Беларусі-2016». Многія радкі прысвечаны блізкім людзям, роднай вёсцы, непаўторнай прыродзе…

Галіна Віктараўна расказала пра сябе, сваё захапленне паэ-зіяй, прачытала вершы, адказала на пытанні прысутных.

Прадстаўнік Віцебскага абласнога грамад-скага аб’яднання праваслаўных жанчын матушка Наталля пад-крэсліла значнасць кнігі для ўсіх праваслаўных.

Прысутныя падзялі-ліся ўражаннямі ад вершаў Галіны Сіняковай, пажадалі ёй творчага натхнення і новых паэтычных твораў.

Ніна ТОНІНА