Прадстаўнікі Віцебскага раёна прынялі ўдзел у «Фестывалі двух рэк»

Культура

Сацыяльна-культурны праект пад такой назвай накіраваны на падтрымку народнай творчасцi, папулярызацыю лепшых узораў музычнай і песеннай культуры, усталяванне творчых кантактаў паміж калектывамі абласцей Рэспублікі Беларусь, арганiзацыю вольнага часу насельнiцтва.


У межах фестывалю адбыўся шэраг мерапрыемстваў: пленэр мастакоў «Палітра сяброўства», конкурс сямейнай творчасці «Мір вашай хаце», тэатралізаванае шэсце «Дзве ракі збіраюць сяброў», адкрыты конкурс вакалістаў «Бярэзінскія напевы». У апошнім прынялі ўдзел прадстаўнікі Віцебскага раёна (на здымку), паказалі сваё майстэрства супрацоўнікі цэнтра культуры і творчасці Анастасія Хаджаева, Юлія Ракала, Станіслаў Пазюк і настаяцель храма Віцебскай дыяцэзіі (аг. Мазалава) айцец Уладзімір. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў прайшла ў летнім амфітэатры на беразе ракі Бярэзіна. У творчых спаборніцтвах прымалі ўдзел як салісты, так і калектывы мастацкай творчасці з раёнаў Віцебскай і Мінскай абласцей.
Па рашэнні журы, якое ўзначальваў вядомы на Віцебшчыне кампазітар Мар’ян Зелянкевіч, загадчык Альгоўскага дома культуры Юлія Ракала адзначана дыпломам І ступені ў намінацыі «саліст-вакаліст». Астатнія артысты Прыдзвіння атрымалі дыпломы за актыўны ўдзел у фестывалі

Андрэй СТРУНЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.