Два прадстаўнікі Віцебскага раёна ўдастоены нагруднага знака «За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»

Эхо события

Кандыдатуры для ўзнагароджвання адабраны з ліку асоб, прапанаваных Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, якія ўнеслі значны ўклад у пераадоленне вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.


У спісе ўзнагароджаных Леанід Дубіна, старшыня Мазалаўскага сельскага выканаўчага камітэта, і Ніна Казлова, спецыяліст Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебскага раёна. Абое маюць права на льготы ў адпаведнасці з пэўнымі артыкуламі Закона «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый».
Пасля перасялення ў Віцебскі раён Ніна Васільеўна доўгі час узначальвала грамадскую арганізацыю «Дапамога дзецям Чарнобыля»; супрацоўнічала з арганізацыяй «Дапамога Чарнобылю» горада Нінбург (Германія); штогод прымала ўдзел у атрыманні і далейшым размеркаванні гуманітарнага груза вагой 40 тон сярод грамадзян, пацярпелых ад тэхнагеннай катастрофы.
Загад на ўзнагароджанне падпісаны начальнікам Дэпартамента па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Ніна ТОНІНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.