Амаль 50 удзельнікаў з устаноў культуры Віцебшчыны прадэманстравалі сваё майстэрства на абласной інтэрактыўнай выставе-конкурсе мастацкіх вырабаў «Птушыны перапалох», што адбылася ў верасні бягучага года ў межах экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».
Як паведаміла начальнік аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Лілія Рэзкіна, дадзенае мерапрыемства вызвала вялікую зацікаўленасць як у жыхароў Міёршчыны, так і ў гасцей. Выстава-конкурс прайшла з мэтай фарміравання экалагічнай культуры і павышэння сацыяльнай актыўнасці ў пытаннях аховы навакольнага асяроддзя; адлюстравання адзінства прыроды і чалавека ў мастацкай культуры.
Удзельнікі выставы-конкурсу прадставілі свае работы ў пяці намінацыях: «Лепшая кармушка для зімуючых птушак», «Лепшы птушыны домік», «Лепшая выява птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі», «Лепшая мастацкая кампазіцыя беларускіх птушак» і «Лепшая роставая лялька».
Віцебскі раён прадставілі супрацоўнікі Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» — Анастасія Пруднікава і Алеся Сарбаш. Апошняя па выніках выставы-конкурсу адзначана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Лепшы птушыны домік».
Андрэй Струнчанка